Дэпутаты, якіх нам давялі ды спусьцілі.
smile
krasotaeu
З'явіліся канчатковыя вынікі выбараў у Мінскі гарадскі савет дэпутатаў.
Вось, хто будзе нас там прадстаўляць: спасылка.
Болей за ўсё там прадстаўнікоў устаноў адукацыі (9 чалавек ці 15.8%) і аховы здароўя (8 чал./14%). Самае цікавае места працы ў дэпутата ад Серабранскай выбарчай акругі № 11 - Герасімовіча А.Я. - ФАК Серабранка. І нічога, нават з такой працай пацаны з Серебранкі падтрымалі яго 7459 галасоў. Моцнаму кандыдату добры фак толькі дапамаге! :)

Пасьля школ і паліклінік ідзе транспарт. 5 чалавек у гарсавеце з гэтай галіны: Мінсктранс, чыгунка і метрапалітэн. Усё як трэба. На чатырох агругах валанцёраў знайсьці не ўдалося, і прыйшлося прадстаўнікам адміністрацый і нават іспалкома самім у дэпутаты запісвацца.
Ну а вось сьпіс грандаў беларускай прамысловасьці, атрымаўшых разнарадку і дэпутата ў горсавет: Мінскі завод колавых цягачоў, Мінскі аўтамабільны завод, Мінскі трактарны завод, Амкадор, Атлант, Белпошта, Керамін, Інтэграл, Беларуская чыгунка, Мінскі метрапалітэн, МАПІД, Мінская ЦЭЦ-4.

Яшчэ трохі лічбаў:
Самыя дэмакратычныя выбары былі ў Лошыцкай выбарчай акрузе № 14, дзе меней за 1000 галасоў падзялілі першае і другое месца. Касаткіна В.А. – 4.631; Бандарэнка А.В. – 3.718;
Несцяронак А.В. – 1.241; Кольга Д.У. – 355. А кажуць, яшчэ, што дэмакратыі у нас няма. Напэўна улады планавалі Ліпковіча ў дэпутаты запісаць, але калі ён зняўся сам - вырашылі сапраўдныя выбары правесьці. :)

Пасьля Касаткінай, найменьшую колькасьць галасоў атрымалі, але перамаглі, наступныя дэпутаты:
Старавіленская выбарчая акруга № 41 Атаманаў Г.П. – 5.031;
Кастрычніцкая выбарчая акруга № 17 Марціновіч Г.В. – 5.273;
Заслаўская выбарчая акруга № 40 Канзас Ю.Э. – 5.721;
Машэраўская выбарчая акруга № 47 Васкрасенскі Ю.В. – 5.785;

У два разы болей атрымалі вось хто з пераможцаў:
Дзяржынская выбарчая акруга № 23 Ільіна М.А. – 12.193;
Аўтазаводская выбарчая акруга № 4 Бараноўскі І.В. – 11.307;
Кальварыйская выбарчая акруга № 37 Савановіч М.Ф. – 11.265.
Акадэмічная выбарчая акруга № 48 Гедрэвіч З.Э. – 10.084;

Ну і пра даходы самы час даведацца.
На першы карпаратыў усіх везьці павінен дэпутат Галабурда Уладзімір Раманавіч, намеснік
дырэктара «Інгрыда нафта» з гадавым даходам 862 мільёны рублей. На сабойку і карманыя расходы ён будзе, напэўна, даваць памылкова трапіўшаму ў горсавет з вяснянскай агкругі - Кудзіну Вадзіму Генадзьевічу, студэнту с даходам 350 000 рублёў за весь мінулы год.
Але ні 862 мільёны, ні 350 тысячаў сапраўдных выбаршчыкаў не турбуюць.

Із тых, каго у гэты раз не пусьцілі, есьць, напрыклад, той самы Данькоў Юрый Пятровіч і вось, Ус Дзмітрый Іванавіч які плануе у прэзідэнты балатавацца, ну і нікога з ЛДПБ, якія так старана рабілі масоўку ў Мінску.

?

Log in